BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь падвысіла тарыфы на транзіт нафты

Беларусь падвысіла тарыфы на транспарціроўку нафты больш як на дзесяць працэнтаў. Адпаведны дакумент пачне дзейнічаць з першага лютага.

© Photo : ААТ “Гомельтранснафта Дружба”

Яшчэ ў чэрвені мінулага года прадпрыемства “Гомельтранснафта Дружба” паведаміла, што з прычыны “зніжэння транзітнай транспарціроўкі” расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі расейскаму боку прапанавалі “падвысіць тарыфы на транзіт на 84%”. Прадпрыемства сцвярджала, што аналагічныя рашэнні па павелічэнні тарыфаў на транспарціроўку нафты прыняты аператарамі Украіны і Казахстана”. Але ў Расеі заявілі, што іх такое рашэнне не задавальняе. Супраць рэзкага падвышэння выступіла і Мінэнерга Казахстана, заявіўшы, што такое рашэнне патрабуе дадатковых перамоў.

Беларускае Радыё Рацыя