BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь паставіць у Кітай тарфяной прадукцыі на $443 тыс.

Беларусь паставіць у Кітай тарфяной прадукцыі на $443 тыс. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэнерга.

Фота: Мінэнерга.

Паводле інфармацыі, дэлегацыя аб’яднання “Белтопгаз” прыняла ўдзел у Кітайскай міжнароднай выставе, якая праходзіла 17-19 сакавіка – China International AgTech Exhibition, дзе прадставіла шырокі спектр айчыннай прадукцыі на аснове торфу.

«Па выніках праведзеных перамоваў бакі падпісалі кантракт, паводле якога ў Кітай будзе адпраўлена торфапрадукцыя ў аб’ёме 40 тыс. м куб. на агульную суму $443 тыс. Згодна з дамоўленасцямі, адпраўка адбудзецца ў красавіку», – паінфармавала Мінэнерга.