BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь павялічыла аб’ёмы імпарту з акупаваных тэрыторый Украіны

Беларусь значна павялічыла аб’ёмы імпарту з акупаваных тэрыторый Украіны. За першыя дзевяць месяцаў гэтага года паступіла больш за 25 тысяч тон грузаў, што ў 2,5 раза перавышае паказчыкі за чатыры мінулыя гады. Пра гэта паведамляе “Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў”. 

Сёлета змянілася і наменклатура паставак. Калі раней гэта быў вугаль, то цяпер пераважаюць металапракат і вырабы з металу. Сярод асноўных імпартных тавараў — лістовая сталь, гліна, каменнавугальныя смолы, ліцейны кокс і металічныя канструкцыі. Грузы накіроўваюцца на буйныя беларускія прадпрыемствы, у тым ліку «Керамін», «БЕЛАЗ», МАЗ і «Гомельбудматэрыялы».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: prototypingparts.com