Міністэрства фінансаў Беларусі правядзе перамовы аб новым ільготным крэдыце з Кітаем. Гэта вынікае з пастановы Саўміна, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам ухвалены праект рамачнага пагаднення паміж беларускім і кітайскім урадамі.
Падчас перамоваў Мінфін можа пры неабходнасці ўносіць непрынцыповыя змены ў праект пагаднення. Пастанова ўступіла ў сілу 23 студзеня гэтага года.
Раней Экспартна-імпартны банк Кітая прадаставіў льготны крэдыт у памеры 19,55 млн долараў на рэканструкцыю падстанцыі 220 кВ «Стоўбцы».