BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расеяй аб вытворчасці самалёта «Асвей»

Падпісаны закон, якім ратыфікавана міжурадавае пагадненне Беларусі і Расеі аб распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці двухрухавіковага лёгкага мнагамэтавага самалёта «Асвей». 

Арганізацыя яго серыйнай вытворчасці плануецца на базе ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод».

Самалёт зможа прымаць на борт да 19 пасажыраў і да 2 тон грузу.

«Асвей» прызначаны для частых пералётаў і пасадак – паветранае судна з шасі, якое не прыбіраецца. Самалёт можа выкарыстоўвацца для правядзення геолагаразведкі, дастаўкі грузаў і пасажыраў на радовішчы. Таксама можа быць запатрабаваны галіновымі кампаніямі, якія працуюць у аддаленых раёнах краіны.

На самалёт будзе ставіцца турбавінтавы рухавік магутнасцю 800 к. с. Самалёт зможа пераадольваць адлегласць да 1500-2000 км. Папярэднікам гэтага самалёта можна лічыць Ан-28, першы палёт якога адбыўся 50 гадоў таму.