BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь рэзка павялічыла імпарт расейскіх сыроў

За першае паўгоддзе Беларусь увайшла ў тройку найбуйнейшых імпарцёраў сыроў з Расеі — разам з Казахстанам. Пастаўкі ў Беларусь выраслі на 39% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, у той час як у Казахстан — на 15%. У топ-5 імпарцёраў таксама ўвайшлі Узбекістан, Кыргызстан і Азербайджан, піша Myfin.by.

Сыры. Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц.
Сыры. Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц

Усяго за шэсць месяцаў Расея экспартавала сыроў і тварагу на $70 мільёнаў — на 20% больш, чым летась. У вагавым эквіваленце гэта каля 14 тысяч тон.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 жніўня склалі $11,938 мільярдаў у эквіваленце, паведамляе Нацбанк. Такім чынам за ліпень яны выраслі на 401 мільён даляраў.

Па выніках мінулага года ЗВР Беларусі выраслі да $9 млрд даляраў, а ў сакавіку сёлета ўзялі планку ў $10 ммльярдаў даляраў, у траўні — 11 мільярдаў.

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расеі “ўсе топчуцца”

Аляксандр Лукашэнка на нядаўняй нарадзе з беларускімі дыпламатамі заявіў, што Беларусі ўдалося пераарыентаваць экспарт з Захаду і Украіны на 14 мільярдаў даляраў. Адначасова з гэтым ён перажываў за канкурэнцыю на расейскім рынку, на якім «усе топчуцца», і казаў пра неабходнасць пераразмяркоўваць экспарт.

У даваенным 2021 годзе менавіта на Украіну прыпадала 13,6% беларускага экспарту. Еўрапейскі кірунак, у адрозненне ад украінскага, цалкам страчаны не быў, але прыкметна скараціўся і працягвае сціскацца. Але на фоне страт на заходнім і ўкраінскім кірунках экспарт у краіны СНД расце, але яго тэмпы не могуць кампенсаваць зніжэнне на рынках краін так званай далёкай дугі.

З Расеі сышоў вядомы французскі брэнд бялізны

Французскі брэнд ніжняй бялізны і хатняга адзення Etam закрывае расейскае падраздзяленне. “Са шкадаваннем паведамляем, што наш сайт у Расеі больш не працуе”, – сказана на галоўнай старонцы анлайн-крамы Etam. Хутка будуць зачыненыя і апошнія раздробныя крамы сеткі, паведамляе выданне “Беларусы і рынак”.

Французскі брэнд Etam выйшаў на расейскі рынак 19 гадоў таму. У пачатку гэтага года ў сеткі Etam было шэсць крам у Санкт-Пецярбургу і 20 – у Маскве і Падмаскоўі. Брэнд таксама быў прадстаўлены ў Краснадары, Казані і Сочы. Зыход французскай кампаніі стаў паэтапным.

Пасля пачатку ваеннага ўварвання ва Украіну замежныя брэнды бялізны выбралі розныя стратэгіі адносна працягу працы ў Расеі. Першымі згарнулі продажы амерыканскі брэнд Victoria’s Secret ды іспанскі Oysho з групы Inditex. Пры гэтым у Расеі застаўся італьянскі холдынг Calzedonia Group, які  скарыстаўся зыходам канкурэнтаў і пашырыў сваю сетку.

Беларускае Радыё Рацыя