BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь спыніла вытворчасць цыгарэт Camel, Sobranie і Monte-Carlo

JT International і яе брытанская даччыная кампанія Gallaher Group, якім належаць правы на вядомыя цыгарэтныя брэнды Camel, Sobranie і Monte-Carlo, скасавалі ліцэнзійную дамову з беларускай кампаніяй «Тытунь-Інвест».

У беларускім офісе “Джапан Табака Інтэрнэшнл ЭсЭндДзі” парталу “Беларусы і рынак” пацвердзілі, што “пагадненні спынілі дзейнічаць”.

Прычына разрыву адносін з беларускім вытворцам, які, як стала вядома, адбыўся яшчэ ў траўні бягучага года, не называецца. Пры гэтым вядома, што ў снежні 2023 года кампанія «Тытунь-Інвест» і яе саўладальнікі Павел Тапузідзіс і Віктар Пятровіч патрапілі пад санкцыі Мінфіна ЗША. Амерыканскае ведамства ўстанавіла тэрмін завяршэння здзелак з беларускім вытворцам да 2 лютага 2024 года.

Удакладняецца, што JT International захавала адносіны з Расеяй.