Беларусь сутыкнулася са збоем у атрыманні кветак праз закрытую мяжу з Польшчай. Чакаецца рост коштаў. Наступствы могуць закрануць і Расею, куды кветкі дастаўляюцца праз Беларусь, піша РБК.\

Цяпер кветкі ў Беларусь трэба везці праз Літву. Паколькі з Беларусі кветкі ішлі і ў Расею, то там таксама чакаюць праблемаў.
«Цяпер грузы перанакіроўваюцца праз Літву, але на мяжы ўтварыліся вялікія чэргі, што падаўжае тэрміны дастаўкі і павышае кошт транспартавання», – распавялі крыніцы РБК.
Чакаецца рост коштаў на кветкі ў Беларусі, асабліва напярэдадні Дня настаўніка і Дня маці ў кастрычніку.
Польшча цалкам закрыла мяжу з Беларуссю 12 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя






