BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь трапіла ў топ-10 пастаўшчыкоў пеністых вінаў у Расеі

У студзені-ліпені 2025 года продажы беларускіх пеністых вінаў у расейскіх крамах павялічыліся ў 14 разоў у параўнанні з ранейшымі паказчыкамі і дасягнулі 29 тысяч дэкалітраў. Беларусь нават трапіла ў топ-10 пастаўшчыкоў пеністых вінаў у Расеі. Пра гэта піша выданне «Камерсант».

Фота: @ BeltaPlus

Галоўная прычына — санкцыі Еўразвяза і абмежаванні на імпарт еўрапейскага віна, уведзеныя Крамлём. У выніку расейскія спажыўцы пачалі больш актыўна купляць прадукцыю з краін, якія раней не былі папулярныя на мясцовым рынку.

Цікава, што ў Расеі сталі больш купляць нават індыйскае пеністае віно — яго продажы павялічыліся ў 11 разоў і склалі каля 0,8 тысяч дал.

Як адзначыў віцэ-прэзідэнт кампаніі Simple Group Анатоль Карнееў, усе гэтыя краіны аб’ядноўвае адно: іх віны прадаюцца па нізкіх цэнах.