
З 1 лістапада інтарэсы Беларусі ў Сусветным банку будзе прадстаўляць Расея. Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар ад Расеі ў СБ Раман Маршавін. Справа ў тым, што Беларусь перайшла з турэцка-бельгійскай дырэкцыі ў Сусветным банку ў расейска-сірыйскую. Ініцыятарам выступіў сам Менск, інфармуе Рэформ-бай.
Нагадаем, у сакавіку 2022 года Сусветны банк аб’явіў аб спыненні сваіх праграм у Беларусі і Расеі ў сувязі з агрэсіяй у дачыненні да Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя






