BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь усё мацней залежыць ад эканомікі ўсходняга суседа

Беларуская эканоміка становіцца ўсё больш залежнай ад Расеі, адзначаюць эксперты праекта «Кошт урада».

Улады працягваюць разлічваць на фінансавую падтрымку з Масквы, што толькі ўзмацняе гэтую залежнасць. Паводле аналізу бюджэту на 2025 год, асноўны ўпор зроблены на сілавы блок – на войска і міліцыю плануюць накіраваць 20% усіх выдаткаў

У той жа час улады імкнуцца «ўзмацніць» нацыянальную эканоміку, павялічыўшы фінансаванне прамысловасці, будаўніцтва і транспарту. Захаванне мяккай эканамічнай палітыкі нясе рызыкі – дэфіцыт гандлёвага балансу можа расці, а інфляцыя з’есці эканамічныя дасягненні, мяркуюць аналітыкі. 

Міжнародныя фінансавыя структуры прагназуюць рост беларускай эканомікі ад 1,2% да 2,6% у 2025 годзе, што значна менш, чым закладзена ў дзяржаўных планах.

Беларускае Радыё Рацыя