BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь ужо асвоіла расейскі крэдыт на імпартазамяшчэнне і просіць новы

Улады Беларусі маюць намер прасіць у Расеі дадатковыя сродкі на імпартазамяшчальныя праекты, паведаміў нядаўна прызначаны пасол Беларусі ў Расеі Аляксандр Рагожнік.

Рагожнік нагадаў, што раней расейскі бок ужо выдзеліў Беларусі крэдытную лінію на 105 млрд расейскіх рублёў (каля 1,2 даляраў ЗША) на рэалізацыю сумесных імпартазамяшчальных праектаў.

«Пул праектаў ужо сфармаваны. Сёння гэтыя ўсе рэсурсы фактычна асвоеныя, і мы пяройдзем да наступнага этапу — прапрацоўкі з расейскім бокам дадатковага выдзялення пакета для рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў, якія будуць накіраваныя на забеспячэнне тэхналагічнай незалежнасці Саюзнай дзяржавы», — цытуюць Рагожніка дзяржаўныя СМІ.

Паводле яго слоў, бакі рэалізуюць сумесныя праекты ў сферах мікраэлектронікі (прычым спектр кірункаў тут вельмі шырокі), авіябудаванні і станкабудаванні.

Беларускае Радыё Рацыя