Пра падрыхтоўку беларуска-расейскіх перамоў на тэму будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі ў Беларусі заявіў новы міністр энергетыкі краіны Дзяніс Мароз. Ягоныя словы перадае БЕЛТА.

«Ставім перад сабой задачу — абмеркаванне і прэзентацыя дакладу для кіраўніка дзяржавы пра будаўніцтвв другой беларускай атамнай электрастанцыі», — адзначыў Мароз, гаворачы пра асноўныя задачы Міністэрства энергетыкі на бліжэйшы час.
Ён нагадаў, што другую АЭС для Беларусі 13 сакавіка абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін. Спачатку, паводле міністра, будуць абмяркоўвацца такія тэхнічныя пытанні, як кошт новай АЭС, яе параметры, умовы для будаўніцтва аб’екта.
Беларускае Радыё Рацыя






