BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь вінная Расеі 8 млрд даляраў, але зноў атрымала адтэрміноўку ў выплатах

Запазычанасць Беларусі перад Расеяй ужо перавышае 8 млрд даляраў. Аднак Масква зноў дала Менску адтэрміноўку, пасунуўшы тэрміны выплат з 2024-га на 2031-2036-я гады. Пра гэта піша Дойчэ вэле. Чым Беларусь павінна заплаціць за такую шчодрасць, невядома, адзначае эканаміст Леў Львоўскі.

“Апошнія гады ўсё новыя крэдыты і адтэрміноўкі, якія Беларусь атрымлівае ад Расеі, падпісваюць за зачыненымі дзвярыма. Мы нават не ведаем, пад які адсотак былі вылучаныя сродкі, – кажа Львоўскі. – Вядома, гэта ненармальна, таму што Аляксандр Лукашэнка бярэ не асабісты крэдыт для сябе – у яго асобе крэдыт бярэ краіна, гэта значыць доўг размяркоўваецца на ўсіх грамадзян”.

Палітык Павел Латушка лічыць, што Лукашэнка расплачваецца за даўгі перад Расеяй ваенным суверэнітэтам краіны. “Па сутнасці ён перадае абарончы і знешнепалітычны суверэнітэт у рукі Крамля дзеля захавання сваёй улады”.

На гэты момант валавая замежная запазычанасць Беларусі складае 36,4 млрд даляраў, з іх дзяржаўная запазычанасць – больш за 17 млрд.

Беларускае Радыё Рацыя