BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь займае 67-е месца ў свеце па прадукцыйнасці працы

Беларусь заняла 67-е месца ў свеце па прадукцыйнасці працы. Пра тое сведчаць абноўленыя дадзеныя Міжнароднай арганізацыі працы за мінулы год.

Фота: sb.by

Сярэдні беларускі работнік вырабляе 31,5 міжнародных долары ў гадзіну — гэта ніжэй за ўсіх нашых суседзяў, акрамя Украіны.

У Польшчы, да прыкладу, гэты паказчык складае амаль 50 долараў. Сярод краін былога СССР Беларусь у гэтым паказчыку апярэджваюць Казахстан і Туркменістан. Лідэрамі па прадукцыйнасці працы ў свеце сталі Люксембург (166 долараў у гадзіну), Ірландыя (139 долараў) і Нарвегія (123 долары). То бок, Беларусь адстае ад іх больш чым у пяць разоў.