Медычныя ўстановы змогуць закупляць лекі ў Кітаі без рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі. Новаўвядзенне набудзе сілу 7 ліпеня. Гэта рашэнне Міністэрства аховы здароўя, піша выданне «Белорусы и рынок».

Дзяржаўныя закупкі медыкаментаў з гэтай дзяржавы будуць праходзіць паводле такога ж рэгламенту, які прадугледжаны для паставак з краін Еўразвязу і ЗША. Цяпер закупкі праходзяць без правядзення афіцыйнай рэгістрацыі ў Беларусі. Аднак яе павінны пачаць. Закупкі можна ажыццяўляць для тых лекаў і сродкаў, у якіх ёсць рэгістрацыя ў краінах Еўразвязу, Расеі і ЗША.
Як піша 024.by, пры ўдзеле ў працэдурах закупак пастаўшчыкі павінны будуць прадастаўляць копіі экспартных сертыфікатаў і сертыфікатаў аб рэгістрацыі медычных вырабаў у Кітаі. Як вядома, годам раней у Беларусі спрасцілі правілы дзяржаўнай рэгістрацыі БАД (біяактыўных дабавак), медычных прэпаратаў і методык па лячэнні з Кітаю.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: satu.kz