BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь зняла забарону на продаж некаторых прадуктаў «недружалюбных» краін

Урад Беларусі зняў забарону на ўвоз і продаж у краіне некаторых прадуктаў з так званых «недружалюбных краінаў».

Такое рашэнне ўрад прыняў пасля таго, як насельніцтва стала скардзіцца на дэфіцыт бульбы і цыбулі. Але афіцыйна рашэнне патлумачылі захадамі ў адказ на санкцыі.

Не будзе дзейнічаць забарона на ўвоз і рэалізацыю на тэрыторыі Беларусі бульбы, рэпчатай цыбулі, капусты свежай белакачаннай і яблыкаў, якія паходзяць, у прыватнасці, з усіх краін Еўразвязу.

У паведамленні ўраду гаворыцца, што гэта адказ на чарговыя санкцыі ЕЗ, прынятыя на мінулым тыдні. Еўрапарламент ухваліў праект рашэння аб увядзенні павышаных мытных пошлін на ўвоз у Еўразвяз сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі.

Прадуктовае эмбарга на шэраг прадуктаў з «недружалюбных краін» Лукашэнка ўвёў з 1 студзеня 2022 года, пазней яго некалькі разоў працягвалі, а спіс тавараў карэктавалі.

Беларускае Радыё Рацыя