BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусам з 1 лютага стане прасцей памяняць валюту

Банкі змяняюць патрабаванні да знешняга выгляду банкнот – робяць іх больш ліберальнымі, паведамляе Асацыяцыя беларускіх банкаў. Агульныя правілы абмену валюты для беларускіх банкаў былі ўведзеныя з 1 ліпеня 2023 года.

Здымак ілюстрацыйны

Пасля гэтага многія беларусы сутыкнуліся з праблемамі пры абмене: банкі часам не бралі купюры, якія вонкава не выглядаюць пашкоджанымі і не маюць нейкіх відавочных дэфектаў. Згодна з новымі правіламі банкі будуць прымаць для абмену банкноты з адным надрывам або надрэзам даўжынёй да 10 мм (замест цяперашніх максімальных 5). Таксама банкі будуць прымаць купюры, на якіх ёсць да чатырох адтулін (праколаў) дыяметрам да 1 мм кожны (цяпер на адной банкноце іх можа быць не больш за тры).

Змяняюцца і патрабаванні па праверцы банкнот у ўльтрафіялетавых промнях. Цяпер банкі прымаюць на абмен купюры, якія «свецяцца» белым і блакітным колерам, а з лютага – і любым іншым.

Варта дадаць, што гэтыя патрабаванні не датычаць расейскіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя