BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусам за мяжой раяць плаціць узносы ў беларускі страхавы фонд

Беларусы, якія працуюць за мяжой, маюць шанцы не трапіць у базу “дармаедаў” — асоб, не занятых у эканоміцы. Пра тое, як гэта зрабіць, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Тым, хто працуе ў краінах ЕАЭС (у Расеі, Арменіі, Казахстане і Кыргызстане) дастаткова падаць працоўную дамову і даведку пра цяперашняе месцы працы.

Фота ілюстрацыйнае: creditportal.by

Больш складана беларусам, якія працуюць на тэрыторыі Еўразвязу. Ім прапануюць зарэгістравацца ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва і выплачваць страхавыя ўзносы. Праўда, ні памер гэтых узносаў, ні канкрэтную працэдуру ў ведамстве не патлумачылі.

Айчынныя памідоры зімой – толькі ў 2027 годзе

Урад Беларусі назваў дакладныя тэрміны, калі ўнутраны рынак будзе цалкам забяспечаны айчыннымі памідорамі, у тым ліку ў міжсезонны перыяд. Новыя планы агучыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка. Паводле яго, калі патрэбу ўнутранага рынку ў свежых агурках аграрыям ужо ўдалося закрыць цалкам, то па памідорах пакуль назіраецца недабор, асабліва зімой.

Шулейка прагназуе, што патрэба Беларусі ў памідорах у міжсезонны перыяд будзе цалкам закрытая толькі ў 2027-2028 гадах.

Колькасць айцішнікаў-прадпрымальнікаў у Беларусі ўпала ў два разы

На пачатак лістапада ў краіне налічваецца 7,8 тысяч ІП у сферы інфармацыйных тэхналогій, паведамляе Белстат. Чатыры гады таму іх было 14,4 тысяч – амаль у два разы больш.

Нагадаем, восенню мінулага года дзяржава забараніла займацца большасцю відаў дзейнасці ў якасці ІП – прадпрымальнікам трэба ліквідавацца або пераходзіць у юрыдычныя асобы. Цяпер дзейнічае пераходны перыяд – вызначыцца трэба да канца бягучага года. Акрамя таго, зараз ІП не могуць мець выручку больш за 500 тысяч рублёў у год.

Гандлёвыя цэнтры ў Польшчы перажываюць крызіс

Польскія гандлёвыя цэнтры сутыкнулася з істотным падзеннем наведвання. Паводле дадзеных Proxi.cloud, у першых трох кварталах года колькасць кліентаў у гандлёвых цэнтрах зменшылася амаль на 7% у параўнанні з мінулым годам. Зніжэнне зафіксавана ва ўсіх ваяводствах, прычым у 15 з іх падзенне мае двухзначны характар.

Паводле экспертаў, паводзіны пакупнікоў змяніліся. Кліенты сталі больш асцярожнымі і мэтанакіраванымі, радзей ходзяць у гандлёвыя цэнтры без канкрэтнай мэты. Скарацілася і сярэдняя працягласць знаходжання ў галерэях – на 4%, што сведчыць пра больш хуткія і эфектыўныя пакупкі. Да гэтага дадаецца рост цэн і папулярнасць анлайн-пакупак. (Польскае радыё)

Беларускае Радыё Рацыя