“Беларусбанк” за сем месяцаў выдаў 271 млн рублёў ільготных крэдытаў на набыццё беларускіх тавараў. Усяго заключана 54 тысяч крэдытных дамоў.
Нагадаем, крэдыт “На родныя тавары” з’явіўся ў пачатку года па распараджэнні ўрада. Ён выдаецца на тры гады пад 4 працэнты гадавых. Грошы можна патраціць на набыццё пэўных тавараў беларускіх вытворцаў. У пераліку ўрада – 29 груп такіх тавараў.
У мінулым месяцы ён быў у чарговы раз пашыраны. Акрамя таго, з 300 да 500 базавых велічыняў павялічана сума крэдыту ў выпадку набыцця камплектаў драўляных дамоў, зборных драўляных збудаванняў і вырабаў.
Беларускае Радыё Рацыя