Беларусбанк сёлета выдаў больш за 1 мільярд рублёў крэдытаў на набыццё жылля. Па словах дырэктара дэпартамента крэдытавання насельніцтва банка Віктара Агеева, назіраецца прыкметны рост попыту. Гэта сведчыць пра павдышэнне даходаў насельніцтва Беларусі.

99% выдадзеных крэдытаў накіраваныя на набыццё другаснага жылля. Гэта звязана з гатовасцю аб’ектаў і меншымі рызыкамі для пакупнікоў. Зрэшты, Агееў дадае, што праблем з будаўніцтвам сёння ў Беларусі практычна няма.
Спецыяліст зазначае, што тэмпы крэдытавання працягваюць расці. У мінулым годзе Беларусбанк павялічыў партфель крэдытаў для фізічных асобаў на 17%, а прырост за тры кварталы гэтага года склаў каля 18%. Асабліва актыўна пашыраецца спажывецкае крэдытаванне, якое апошнім часам павялічваецца на 50-70% за год.