BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусбанк завяршыў тэхнічныя працы па абнаўленні карткавых сістэм

Беларусбанк паведаміў аб завяршэнні тэхнічных прац па абнаўленні сістэм, якія ўплывалі на даступнасць аперацый з банкаўскімі карткамі. Паведамленне з’явілася ў тэлеграм-канале банка ўвечары 27 снежня.

У банку запэўнілі, што кліентам цяпер даступныя ўсе віды плацяжоў, пераводы з карты на карту, зняцце наяўных, а таксама праца прылад самаабслугоўвання, інтэрнэт- і мабільнага банкінгу.

Таксама ў Беларусбанку ўдакладнілі, што раней запланаваных на 28 снежня з 01:00 да 10:00 перапынкаў у працы сэрвісаў і карткавых прадуктаў не чакаецца.

Разам з тым у банку адзначылі, што глабальныя тэхнічныя работы працягваюцца. Пагасіць крэдыты праз дыстанцыйныя каналы, прылады самаабслугоўвання і аддзяленні банка можна будзе толькі з панядзелка, 29 снежня. З гэтай жа даты стануць даступнымі і аперацыі па ўкладах.

Нагадаем, 22 снежня Беларусбанк анансаваў правядзенне на працягу тыдня маштабных тэхналагічных работ па абнаўленні праграмнага забеспячэння.