BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская кампанія Flo стала «аднарогам»

Беларуская ІТ-кампанія Flo, якая распрацавала папулярную праграму для жаночага здароўя Flo Health, прыцягнула яшчэ 200 мільёнаў даляраў інвестыцый і цяпер ацэньваецца ў 1 мільярд даляраў. Такім чынам, Flo стала другой кампаніяй-аднарогам з беларускімі каранямі. Першай была PandaDoc.

Галоўны офіс распрацоўкі кампаніі Flo цяпер месціцца ў Вільні, а іх цэнтральны офіс – у Лондане. Дадаткам па жаночым здароўі, які выпусціла кампанія, штомесяц актыўна карыстаецца 68 мільёнаў чалавек.

Аднарогам называюцца кампаніі-стартапы, чый рынкавы кошт ацанілі ў больш чым 1 мільярд даляраў.