9 траўня 2025 года міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала даклад, у якім упершыню прызнаецца, што беларускі бізнес, у тым ліку аб’яднаны ў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, з’яўляецца аб’ектам сістэмнага транснацыянальнага палітычнага пераследу з боку ўладаў Беларусі.

У дакладзе падкрэсліваецца, што лукашэнкаўскія ўлады выкарыстоўваюць шырокі спектр рэпрэсіўных мер супраць прадпрымальнікаў, у тым ліку канфіскацыю маёмасці, пагрозы крымінальным пераследам і пераслед за мяжой. Міжнародная канферэнцыя працы разгледзіць сітуацыю ў Беларусі.
У чэрвені 2025 года на 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (International Labour Organization) адбудзецца спецыяльная сесія, прысвечаная сітуацыі ў Беларусі. Х’ю Уільямсан, дырэктар па Еўропе і Цэнтральнай Азіі ў Human Rights Watch, адзначыў: «Канферэнцыя павінна захаваць пільную ўвагу да сітуацыі ў Беларусі і падтрымаць права беларускіх працаўнікоў і прадпрымальнікаў на працу без пераследу з боку ўлады».
Чаму гэта важна:
● Прызнанне пераследу бізнесоўцаў пацвярджае, што беларускі бізнес сапраўды падвяргаецца палітычным рэпрэсіям – не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Рэпрэсіі яшчэ больш ускладняюць дзейнасць бізнесоўцаў, якія працуюць за мяжой у неканкурэнцыйных умовах у параўнанні з лакальнымі бізнесамі.
● Для сябраў АВВА гэта можа стаць ключавым аргументам у справах аб атрыманні прытулку, палітычнага ўкрыцця або падаўжэнні легальнага статусу ў ЕС, ЗША і Канадзе.
● Гэта адкрывае магчымасці для адвакацыі сумленнага бізнесу беларусаў, удзелу ў праграмах падтрымкі і партнёрства з глабальнымі арганізацыямі.
● У сумленнага і этычнага беларускага бізнесу з’яўляецца шанец на фінансавую,
юрыдычную і палітычную рэабілітацыю ў вольнай Беларусі.Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой заклікае беларускіх прадпрымальнікаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі, звяртацца па дапамогу і падтрымку. Асацыяцыя займаецца адвакацыяй інтарэсаў сваіх сябраў, аказвае інфармацыйную, юрыдычную і адвакатскую падтрымку для абароны правоў бізнесоўцаў з беларускімі каранямі ў ЕС, ЗША і Канадзе.
Паводле прэс-рэлізу






