Беларускі экспарт тавараў у студзені ўпаў адразу на 11,5% да 2,726 млрд даляраў. Такія звесткі апублікаваў Белстат. Імпарт пры гэтым вырас на 1% да 3,23 млрд даляраў. Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі за студзень склаў 504,3 млн. даляраў, што ў 4,2 раза больш, чым летась.

Раней стала вядома, што складскія запасы за студзень у беларускай прамысловасці выраслі адразу больш за на 1 млрд рублёў. Рэзкае запаволенне экспарту ў студзені можна звязаць у тым ліку з каляндарным фактарам: з-за пераносу выхадных дзён на першы тыдзень выпаў толькі адзін працоўны дзень.
У гандлі з краінамі СНД экспарт у студзені ўпаў на 6,2% да 1,877 млрд. даляраў, а імпарт знізіўся – на 4,4% да 1,82 млрд. даляраў. Прафіцыт гандлю з краінамі СНД склаў 62 млн даляраў, што на 40% менш, чым год таму.
У гандлі з краінамі па-за СНД экспарт упаў на 21,3% да 849 млн даляраў. Імпарт за студзень з гэтых краінах павялічыўся на 8,9% да 1,415 млрд даляраў. Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі з краінамі СНД склаў 566,3 млн. даляраў, што ў 2,5 разу больш, чым за першы месяц 2024 года.






