Robert Bosch, які ўваходзіць у топ-10 найбуйнейшых прамысловых кангламератаў Германіі і з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш лаяльных да нядаўняга часу замежных інвестараў, закрывае свой бізнес у Беларусі. У лепшыя гады беларускі рынак штогод прыносіў яму да 100 млн даляраў выручкі. Лепшыя гады для Robert Bosch у Беларусі скончыліся з вайной ва Украіне і санкцыямі.

Як даведаўся Plan B, беларуская дачка Robert Bosch, якая называецца «Роберт Бош», падала на ліквідацыю. Працэс стартаваў у канцы лета гэтага года, падводзячы рысу пад больш чым 30‑гадовай гісторыяй працы германскай групы ў Беларусі.
Якія заробкі атрымліваюць у беларускай авіяцыі
Работнікі паветранага транспарту ўваходзяць у лік самых высокааплатных спецыялістаў у краіне. Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ў лістападзе намінальная сярэдняя зарплата ў сферы паветранага транспарту склала 8906 рублёў.
На колькі ў Беларусі падаражэлі мандарыны і шампанскае
У Беларусі за пяць гадоў цытрусавыя (у тым ліку і мандарыны) падаражэлі на 92%, а ігрыстае віно — амаль на 70%. Такія лічбы прыводзіць праект “Вашы грошы” са спасылкай на даныя Белстата.
Калі параўнаць са снежнем 2021 года, то сярэдняя цана цытрусавых вырасла з 4,07 да 7,81 рубля. Ігрыстае віно — з 12,32 да 20,89 рубля. Кідаецца ў вочы розніца па рэгіёнах. Ігрыстае віно за пяць гадоў у Менскай вобласці падаражэла на 37%, а ў Віцебскай — на 106%.
Ці можа Польшча стаць газавым хабам?
Польшча як рэгіянальны газавы хаб, такое бачанне зноў вяртаецца ў парадак дня на фоне адмовы Еўрапейскага звязу ад расейскіх энергарэсурсаў. Краіны Цэнтральнай Еўропы, якія не маюць выхаду да мора, усё больш зацікаўленыя ў альтэрнатыўных шляхах паставак, піша biznesalert.pl. На думку экспертаў, Польшча мае рэальныя шанцы заняць ключавую ролю ў рэгіёне, аднак вырашальнымі стануць новыя інфраструктурныя праекты.
Галоўным абмежаваннем застаецца прапускная здольнасць пунктаў уваходу газу ў польскую транспартную сістэму і транспартная інфраструктура. Эксперты таксама падкрэсліваюць неабходнасць пашырэння газасховішчаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ілюстрацыйнае: vecteezy.com






