У студзені 2025 года прыняў рашэнне закрыць свой бізнес у Еўразвязе вядомы беларускі касметычны холдынг «Беліта-Вітэкс». Пра гэта паведамляе выданне Plan В. Прычыны рашэння невядомыя.

У заснавальніка беларускай касметычнай галіны, які вырабляе сотні найменняў крэмаў, шампуняў, геляў і іншае, з 2013 года існаваў цалкам легальны канал паставак на рынак Еўразвязу — зарэгістраваная ў Латвіі дыстрыб’ютарская кампанія Euro B&V.
Латвія стала базавай краінай. На афіцыйным сайце вытворцы да гэтага часу значацца звыш дзясятка крам Euro B&V у Рызе, Юрмале і Елгаве. Гандлёвыя кропкі таксама ў Румыніі і Чэхіі.
Касметыку беларускіх брэндаў «Беліта» і «Вітэкс» можна было купіць у Польшчы ды іншых краінах Еўразвязу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: prizmaminsk.by