12 верасня ў Беларусі запусцяць відэахостынг videobel.by. Па словах намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Перцова, гэта стане першым крокам да стварэння «беларускага YouTube», паведамляе reform.news.

«Відэахостынг videobel.by. Гэта наша першая OTT-платформа, на якой будуць размяшчацца праграмы і розныя рубрыкі. І нават пазаэфірныя актыўнасці стваральнікаў відэакантэнту. Калі хочаце, гэта дастаткова слабы аналаг, але такі першы крок да стварэння беларускага YouTube», — цытуе Перцова БелТА.
Неабходнасьць стварэння беларускага відэахостынгу Перцоў тлумачыць тым, што невядома, як будзе развівацца сытуацыя з YouTube.
Праект будзе запушчаны 12 верасня. На відэахостынгу будуць размяшчацца карыстальніцкія відэа, а таксама будуць весціся трансляцыі асноўных беларускіх тэлеканалаў. На галоўнай загрузнай старонцы будзе прысутнічаць стужка асноўных навін БелТА.






