Беларусы, якія ў гэтым годзе будуць падаваць падатковыя дэкларацыі ў Польшчы і Літве, змогуць накіраваць частку сваіх падаткаў на беларускія ініцыятывы.

Платформа “Новая Беларусь” абвясціла пра старт новага праекта па лічбавым самакіраванні “Будуй сваё”. У Польшчы на абраныя ініцыятывы можна накіраваць 1,5% падатку, а ў Літве — 1,2%.
Летась да праекта далучылася некалькі соцень удзельнікаў. Удалося сабраць каля 47 тысяч еўра. На гэтыя сродкі ў Літве ўжо запусцілі бібліятэку беларускай кнігі, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі.
Адзначаецца, што ў новым сезоне плануецца “выправіць недахопы распрацаванай механікі пілотнага праекту”, дададзеная магчымасць удзелу ў праекце не толькі беларусам Літвы і Польшчы. “Сёлета ў праекце “Будуй сваё” змогуць паўдзельнічаць беларусы з любой краіны. Дзеля гэтага запушчаны новы напрамак праекту пад назвай Global.
Еўракамісія прапануе павысіць кошт шэнгенскіх віз
Еўрапейская камісія прапануе падняць кошт шэнгенскіх віз. Згодна з Візавым кодэксам, Камісія ацэньвае неабходнасць пераглядаць памер візавых збораў раз на тры гады. Цяпер кошт шэнгенскай візы складае 80 еўра для дарослых і 40 еўра для дзяцей, а для грамадзян краін, якія недастаткова супрацоўнічаюць з ЕЗ па пытаннях рэадмісіі, кошт віз складае 120-160 еўра.
Еўракамісія лічыць павышэнне памераў візавага збору апраўданым, улічваючы ўзровень інфляцыі і памер сярэдняй зарплаты дзяржслужачых у краінах ЕЗ. На падставе сваіх разлікаў Еўракамісія прапануе павялічыць візавы збор на 12,5%. Павышэнне на закране памер візавых збораў для краін, з якімі заключаны пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму.
Для беларусаў памер візавага збору на гэты час складае 35 еўра. (reform.by)
Беларусь застаецца сярод лідараў па цане на бензін у ЕАЭС
Па цане на бензін Беларусь займае другое месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе, на дызельнае паліва — чацвёртае, сведчаць дадзеныя Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Самы дарагі бензін у снежні быў у Арменіі — 1 даляр 39 цэнтаў за літр у эквіваленце. Беларусь на другой пазіцыі і 73 цэнты за літр. У цэлым па саюзе цана бензіну ў снежні ў гадавым вымярэнні вырасла на 7,6%. Дызельнае паліва самае дарагое таксама ў Арменіі — 1 даляр 41 цэнт за літр. Беларусь на чацвёртай пазіцыі і 74 цэнтры за літр дызельнага паліва.
“Авіякампанію Гродна” далучаюць да “Белавія”
Такое рашэнне прыняло Міністэрства транспарту і камунікацый. Адзначаецца, што “Авіякампанію Гродна” ў 2022 годзе атрымала выручку ўсяго ў 58 тысяч рублёў, паказаўшы чыстую страту ў 100 тысяч рублёў. Пры гэтым у 2021 годзе выручка складала 864 тысячы рублёў. У пазамінулым годзе кампанія пераважна займалася складаваннем і захоўваннем, спецыялізавалася таксама на перавозцы грузаў і хімаапрацоўцы палёў. Летась з’явілася інфармацыя пра тое, што “Авіякампанію Гродна” распрадае свае самалёты, у прыватнасці ў РФ былі прададзены Ан-32 і тры самалёты Ан-2.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: newbelarus-taxes.com






