Беларускія кампаніі ўдзельнічаюць у абыходзе заходніх санкцый на пастаўку мікраэлектронікі ў Расею. Адпаведнае расследаванне апублікаваў Беларускі расследвальніцкі цэнтр (БРЦ) пры падтрымцы “Кіберпартызанаў”.
Паводле звестак БРЦ, ад верасня 2022 года да чэрвеня 2024 года беларускія кампаніі прадалі расейскім прадпрыемствам мікрасхемы на суму больш за 125 мільёнаў даляраў. Прычым частка гэтых мікрасхемаў на суму 400 тысяч даляраў была заходняй вытворчасці. Агулам было адпраўлена амаль 10 тысяч мікрасхемаў.
Лідарам па суме паставак заходніх мікрасхем у Расею праз Беларусь даследчыкі называюць беларускае ТАА “Першы кантынент”. Кампанія была створаная праз два месяцы пасля пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі ва Украіну.
Беларускае Радыё Рацыя
Ілюстрацыя з адкрытых крыніц інтэрнэту