BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія навукоўцы вывелі гатунак фіялетавай пшаніцы

Гатунак называецца «Стэфа«, паведамілі ў эфіры «Першага інфармацыйнага». Над яго стварэннем у Навукова-практычным цэнтры па земляробстве ў Жодзіне працавалі больш за дзесяць гадоў.

Фота: iStockphoto

Сёлета «Стэфа» дала ўраджай амаль 90 ц/га.

Загадчык аддзела біяхіміі і біятэхналогіі НПЦ па земляробстве НАН Беларусі Алена Далгова распавяла, што фіялетавая пшаніца ўтрымлівае ў абалонцы шмат антацыянаў. Яны працуюць як антыаксіданты, прадухіляюць старэнне, змагаюцца з канцэрагенамі.