У Беларусі ў 2025 годзе ўвядуць змяненне па праверках падаткавікамі даходаў і расходаў насельніцтва. Новаўвядзенне прадугледжана папраўкамі ў Падатковы кодэкс.

Падатковая правярае суадносіны даходаў і выдаткаў людзей, якія так ці інакш трапілі пад яе ўвагу, напрыклад праз дарагія пакупкі. Падобныя праверкі называюцца камеральнымі. Калі правяраючыя знойдуць перавышэнне выдаткаў над даходамі, то могуць папрасіць чалавека расказаць, адкуль”лішнія” грошы. Калі падаткавікі атрымаюць тлумачэнні або скаргу на вынікі камеральнай праверкі, то ў іх ёсць адзін месяц на адказ.
У наступным годзе ўлады павялічаць гэты тэрмін для дадатковай камеральнай праверкі ў два разы – да двух месяцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pramen.io






