Так званая “Данецкая Народная Рэспубліка” зацікаўлена ў развіцці супрацы з Беларуссю, заявіў чалец Савета Федэрацыі РФ ад гэтага акупаванага ўкраінскага рэгіёну Аляксандр Валошын у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.

Паводле яго слоў, “ДНР” цікавыя “беларускія тэхналогіі ў сферы будаўніцтва жылля і інжынерных аб’ектаў”. Ён прапанаваў беларускім будаўнікам ўдзельнічаць у “аднаўленні Данбаса”. “У няпростай геапалітычнай сітуацыі мы ў абсалютна розных сферах супрацоўніцтва намагаемся падставіць адно аднаму плячо. Сёння праводзіцца вялікая праца ў эканоміцы, прамысловым сектары”, – сказаў Валошын.
Прадстаўнік “ДНР” назваў Беларусь “бясцэнным рэсурсам” для акупаваных тэрыторый Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя