BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускую сетку супермаркетаў «Буслік» прызналі банкрутам

Беларускую сетку супермаркетаў для дзяцей «Буслік» прызналі банкрутам. Адпаведнае рашэнне суда размешчана ў Дзяржаўным адзіным рэестры звестак аб банкруцтве. Як піша выданне Myfin.by, ацэнка маёмасці кампаніі мае скончыцца да 24 кастрычніка, пасля кампанію прададуць на публічных таргах і пачнуць выплаты крэдыторам.

Фота: malanka.media

Даўгі «Бусліка» перывашаюць 30 мільёнаў рублёў, кошт актываў кампаніі ацэньваецца на 15 мільёнаў.

Сетку «Буслік» заснаваў беларускі бізнесовец Сяргей Місячэнка ў 2006 годзе. Кампанія мела дзясяткі крамаў па ўсёй краіне. У 2018 годзе прыкладна 90% сеткі прадалі польскай кампаніі CDRL. Праблемы ў «Бусліка» пачаліся летась: выручка падала, плата за тавары з Польшчы не паступала. Паводле звестак на травень гэтага года, польская фірма надалей валодала акцыямі «Бусліка».