“Беларуснафта” ў 2025 годзе плануе здабыць больш за 2 млн т нафты. Апошні раз такія паказчыкі фіксаваліся 30 год таму.
Пра гэта заявіў у інтэрв’ю карпаратыўнаму сайту гендырэктар “Беларуснафты” Аляксандр Ляхаў.
Паводле яго слоў, за восем месяцаў гэтага года здабыта 1278000 т нафты, што на 3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Па выніках 2024-га плануецца атрымаць не менш як 1,93 млн.т.
Сёння доля здабычы з нізкапранікальных, нетрадыцыйных калектараў у балансе здабычы складае каля 30 працэнтаў. У гэтым годзе ў кампанію паступілі дзве новыя свідравыя ўстаноўкі вытворчасці «Уралмаш НДА Холдынгу».