BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы адкрылі ў Польшчы больш за 7 тысяч кампаній

У Польшчы працуе 7077 кампаній, дзе адным з акцыянэраў ці канчатковых бенефіцыяраў з’яўляецца грамадзянін Беларусі ці беларуская юрыдычная асоба, сведчаць звесткі цэнтру эканамічнай інфармацыі.

Фота: biznespolsha.com

Актыўны рост колькасці беларускіх кампаній пачаўся ў 2021 годзе, але больш за ўсё дзейных кампаній беларусы заснавалі ў 2022 годзе і 2023-м. У 2024 годзе тэмп рэгістрацыі новых беларускіх кампаній крыху знізіўся, але ўсё ж застаецца высокім. За няпоўныя паўгода ў Польшчы з’явілася 687 новых кампаній з удзелам беларусаў.

Частка бізнесаў апошніх гадоў — праекты эмігрантаў апошняй хвалі, якія перанеслі дзейнасць з Беларусі ў Польшчу.

Больш за ўсё беларускіх кампаній занята ў транспартнай сферы. Затым па колькасці ідуць кампаніі, якія займаюцца праграмным забеспячэннем, будаўніцтвам, анлайн-гандлем. Таксама папулярныя напрамкі беларускіх бізнесаў — аптовы гандаль, аддзелачныя працы, паслугі цырульняў і салонаў прыгажосці, сфера харчавання.

Кожная другая кампанія з беларускім капіталам працуе ў Варшаве. На другім і чацвёртым месцах сярод польскіх гарадоў — блізкія да беларускай мяжы Беласток і Бяла-Падляска. У тройку папулярных у беларускага бізнесу гарадоў уваходзіць таксама Уроцлаў.