Такія першыя вынікі маштабнага сацыялагічнага даследавання, якое даручыў правесці новы прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Пра гэта паведамляе mlyn.by са спасылкай на словы дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алега Макарава. Паводле яго слоў, беларусы хочуць паляпшэння кіравання дзяржавай, развіцця новых галінаў — звязаных з інавацыямі і ўсім тым, што Беларусь як IT-краіна можа прапанаваць цяпер.
Таксама, як адзначыў Макараў, беларусы хочуць міру, стабільнасці і таго, каб краіна развівалася, захоўваючы традыцыі. Як вядома, даследаванне праводзілася ў межах падрыхтоўкі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады. У ім прынялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек.






