BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы масава з’язджаюць на працу за мяжу

Летась за мяжой працаўладкаваліся больш за 112 тысяч беларусаў — гэта на 30% больш, чым у 2020 годзе.

Фота: korrespondent.net

Паводле дадзеных Белстата, найбольшы рост назіраецца ў Гомельскай вобласці — на 95%, а таксама ў Магілёўскай вобласці — на 90%. У Берасцейскай і Менскай абласцях паказчыкі павялічыліся больш чым напалову. У той жа час у Віцебскай вобласці, Гародні і Менску колькасць працаўладкаваных за мяжой скарацілася. Найбольшае зніжэнне адзначана ў Менску — на 18%. Статыстыка сведчыць пра тое, што беларусы ўсё часцей шукаюць працу за межамі краіны, шукаючы лепшыя магчымасці для заробку.