BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы сталі менш купляць гарэлку, рыбу, мяса, але больш садавіны і гародніны

Беларусы ў 2024 годзе менш куплялі гарэлку, але больш ігрыстае віно, каньяк і лікёры, а таксама ваду. Павялічылася спажыванне гародніны і садавіны, такія дадзеныя прыводзіць Белстат. У Беларусі на 15% выраслі продажы свежых гуркоў і таматаў — на 3%, бульбы — на 13%, буракоў — на 14%, морквы — на 10%, яблыкаў — на 12%, цыбулі — на 9%.

Продажы мяса значна знізіліся. Беларусы сталі радзей купляць ялавічыну (-12%) і свініну (-6%). Затое выраслі продажы мясных субпрадуктаў і кансерваў. Таксама беларусы сталі менш купляць рыбу, рыбныя кансервы і прэсервы з рыбы, ікру і ікорныя вырабы.

Але нечакана выралі продажы ракападобных і малюскаў — на 26% у параўнанні з 2023 годам. Агулам беларусы купілі амаль 8 тысяч тон морапрадуктаў.