BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы сталі піць менш гарэлкі і піва

У 2023 годзе продаж алкагольных напояў і піва ў Беларусі агулам зменшыўся на 2,4% у параўнанні з 2022 годам. Такую лічбу называе Белстат.

Фота: kakprosto.ru

Больш за ўсё летась у Беларусі ўпалі продажы гарэлкі — на 6,9%, а таксама вінаградных і пладовых він, менш сталі купляць і піва. У той жа час летась моцна выраслі продажы слабаалькагольных напояў — на 13,5%. Таксама беларусы сталі больш спажываць лікёраў і лікёра-гарэлачных вырабаў, каньяку і брэндзі. Продажы ігрыстых він, уключаючы шампанскае, выраслі на 5,7%.

“Свабода” адзначае, што з прыходам да ўлады Лукашэнкі вытворчасць гарэлкі ў Беларусі вырасла на 23%. У 1996 годзе Беларусь у «алкагольным рэйтынгу» Сусветнай арганізацыі аховы здароўя была на 42-м месцы. Ужо праз 20 год — на другім, а сёлета Беларусь фігуруе на першым месцы. Кожны беларус выпівае за год 14,4 літра алкаголю.