На аўтамабілі вытворчасці “БелДЖІ” ў Беларусі і Расеі назіраецца добры попыт, заявіў журналістам падчас наведвання завода ў пятніцу прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка, перадае Sputnik.
Ён сказаў, што сёлета будзе прададзена больш за 60 тысяч аўтамабіляў, сабраных на прадпрыемстве пад Барысавам. Мэтавая задача – давесці гэты аб’ём вытворчасці да 100 тысяч аўтамабіляў у год. Паводле слоў прэм’ера, ужо рыхтуецца дакументацыя па будаўніцтве дадатковых вытворчых магутнасцей, карпусоў і абсталявання.
Закранаючы тэму лакалізацыі аўтамабіляў, што збіраюцца на заводзе “БелДЖЫ”, кіраўнік Саўміна праінфармаваў, што адзін з элементаў робяць ужо ў Беларусі. Гаворка ідзе пра пластыкавыя дэталі бампера. Прэм’ер паведаміў, што па ўсёй астатняй наменклатуры таксама вядзецца актыўная работа.