BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“БелДжы” стаў лідарам продажаў на беларускім аўтарынку ў лютым

Дылерскія продажы новых легкавых аўтамабіляў працягнулі расці ў лютым, але тэмпы росту запавольваюцца. У мінулым месяцы было прададзена 4598 аўтамабіляў, што на 83% больш, чым у лютым мінулага года, і на 11,5% больш, чым у студзені 2025 года, паведамляе БАА.

Першае месца па продажах вярнуў сабе Geely (BelGee) з доляй на рынку 48,3% (у студзені лідарам продажаў стала расійская LADA).

Доля продажаў электрамабіляў, у тым ліку гібрыды, склала 12,6%.

Найбольшай папулярнасцю ў беларусам па-ранейшаму карыстаюцца аўтамабілі-кросоверы.