BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бельгія ўпершыню затрымала танкер «ценявога флоту» РФ

Узброеныя сілы Бельгіі пры падтрымцы Францыі ўпершыню перахапілі і ўзялі пад кантроль нафтавы танкер, які належыць да так званага расейскага «ценявога флоту». Судна было адканваявана ў порт Зебрюгге для далейшага арышту.

Фота: Тео Франкен

Пра гэта паведаміў міністр абароны Бельгіі Тэа Франкен. Паводле яго слоў, цягам апошніх гадзін бельгійскія вайскоўцы пры падтрымцы французскага абароннага ведамства высадзіліся на борт нафтавага танкера, які звязваюць з расейскім «ценявым флотам».

«Судна цяпер суправаджаюць у порт Зебрюгге, дзе яно будзе канфіскавана», — напісаў Франкен.

Міністр адзначыў, што аперацыя пад кодавай назвай Blue Intruder («Сіні парушальнік») была праведзеная «надзвычай адважнай камандай вайскоўцаў».