Канцэрн “Белнафтахім” аб’явіў аб паэтапным павелічэнні цэн на паліва. Яны вырастуць на 16 капеек з крокам па 2 капейкі на тыдзень. Першае павышэнне – 15 сакавіка.

Рашэнне прынята “з улікам усебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан’юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах”, тлумачыць “Белнафтахім”.
З 15 сакавіка ўстаноўлены наступныя рознічныя цэны:
АІ-92-К5-Еўра – 2,36 рубля,
АІ-95-К5-Еўра – 2,46 рубля,
АІ-98-К5-Еўра – 2,68 рубля,
ДТ – 2,46 рубля.
У апошні раз кошты на паліва падвышаліся ў ліпені 2024 года.






