BELPOL выпусціў новае расследаванне пра тое, як Беларусь дапамагае Расеі ў вайне з Украінай. Па дадзеных аб’яднання, у Беларусі на замову Расеі вырабляюць часткі снарадаў для рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-21 “Град”.

Кажа прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар:
– Усе беларускія прадпрыемствы, якія адносяцца да Міністэрста прамысловасці, а таксама ўсе прадпрыемствы, якія адносяцца да ВПК і плюс сотні камерцыйных структур працуюць у інтарэсах выканання дзяржаўнага абароннага заказу Міністэрства абароны Расеі. Больш за 16 беларускіх прадпрыемстваў задзейнічаны ў вытворчасці рэактыўных снарадаў калібру 122 міліметры. Гэта такія прадпрыемствы як, напрыклад, БМЗ і БелАЗ. Рэжым Лукашэнкі не хоча гэта паказваць. Ён максімальна гэта хавае. І Беларусь усё больш і больш уцягваецца ў вайну, гэта адбываецца за грошы Расеі.
Па дадзеных BELPOL, ключавую ролю ў вытворчасці адыгрываюць прадпрыемствы, такія як жлобінскі БМЗ, Завод дакладнай электрамеханікі ў Менску, “БАЗцюб” у Жодзіне і “Легмаш” у Оршы. У 2024 годзе толькі хваставых і галаўных труб да снарадаў планавалася паставіць у Расею больш за 155 тысяч адзінак.
Цалкам матэрыял:
З вынікамі расследавання можна азнаёміцца тут:
Беларускае Радыё Рацыя