BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Белпол выкрывае чарговыя спробы рэжыму абыходзіць санкцыі

Не зважаючы на санкцыі, улады Беларусі працягваюць спробы пашырыць кола патэнцыйных бізнес-партнёраў, у тым ліку сярод еўрапейцаў. Пра гэта піша арганізацыя былых сілавікоў  BELPOL.

Паводле яе звестак, у перыяд з 23 па 28 лютага менскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты плануе чарговую паездку ў Еўразвяз. Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў маюць намер наведаць гарады Турын і Мілан у Італіі. У гэтыя дні ў Мілане будуць адбывацца буйныя сусветныя выстаўкі па тэкстылю, скураной вытворчасці, гатовых вырабах ды іншыя. Падчас гэтага візіту плануецца шэраг сустрэч і абмеркаванне напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама перамовы з італьянскімі прадпрымальнікамі і наведванне прадпрыемстваў.

BELPOL заяўляе, што «еўрапейскія інвестыцыі не павінны дапамагаць злачынным рэжымам, якія прыгнятаюць беларускі і знішчаюць украінскі народы».

Беларускае Радыё Рацыя