Прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Левіт паведаміла, што з заўтрашняга дня, 1 лютага, ЗША ўвядуць мыты на тавары з Мексікі, Канады і Кітая.

Фота: gettyimages
Пра гэта паведамляе CNN.
Па словах Левіт, мыты на канадскія і мексіканскія тавары складуць 25%, а на кітайскія — 10%: ЗША ўводзяць іх «за нелегальны фентаніл, які яны выраблялі і дазволілі распаўсюджваць у нашай краіне, які забіў дзясяткі мільёнаў амерыканцаў».
«Гэта абяцанні і абяцанні, якія выконвае прэзідэнт», — сказала яна.
Пры гэтым прэс-сакратар адмовілася раскрываць дадатковую інфармацыю аб тым, ці будуць тарыфы распаўсюджвацца на ўсе тавары і ці будуць яны распаўсюджвацца на імпарт нафты.
Уласныя крыніцы Reuters, набліжаныя да Белага дома, аднак удакладняюць, што заўтра Трамп толькі падпіша ўказ аб увядзенні пошлін, а ў сілу гэтыя змены ўступяць з 1 сакавіка.
Reuters адзначае, што паведамленне Вашынгтона аб увядзенні мытаў у дачыненні да Канады і Мексікі можа пахіснуць фінансавыя рынкі і пагоршыць адносіны паміж краінамі, аднак адтэрміноўка ўвядзення мытаў на 28 дзён сведчыць пра больш асцярожны падыход адміністрацыі Трампа ў гэтым пытанні.
Гэта таксама дае час для перамоваў аб дзеяннях Канады і Мексікі па спыненні патоку нелегальных імігрантаў і наркотыкаў праз мяжу ЗША, дадаецца ў артыкуле.
Дональд Трамп таксама заявіў пра гатоўнасць ўвесці 100% мыта на тавары з краін БРІКС, калі яны паспрабуюць стварыць новую валюту.






