Цэнтр эканамічных даследаванняў BEROC пры падтрымцы Беларускага Моладзевага Хаба ладзіць апытанне рэлакаваных беларусаў ва ўзросце ад 27 гадоў.

“Даследаванне дапаможа высветліць сітуацыю з працаўладкаваннем і іншымі кар’ернымі запытамі людзей”, – распавёў кіраўнік Хабу Алесь Лапко:
– Вынікі даследавання будуць таксама даносіцца да бізнеса, асяроддзя палітыкаў, чыноўнікаў у тых краінах, дзе жывуць цяпер беларусы. Гэта таксама павінна ўплываць на міграцыйныя законы, на спрашчэнне законаў працаўладкавання, на спрашчэння законаў датычных легалізацыі. Таму што ўсё ж такі, калі шмат людзей з беларускім грамадзянствам жыве ў Польшчы. У Літве, – гэта павінна ўлічвацца.
“Я перакананы, што дыскрымінацыі быць не павінна”, – дадаў Алесь Лапко.
Апытанне ладзіцца ананімна. Прайсці яго можна па спасылцы, размешчанай у стацыяльных сетках устаноў (https://plr.vc/3TijT)
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя