BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Біткойн рэзка вырас і абнавіў гістарычны рэкорд

Курс біткойна сёння, 5 кастрычніка, дасягнуў новага рэкорду, падняўшыся амаль на 2,7% — да адзнакі 125 245,57 даляра ЗША.

Паводле звестак платформы Binance, станам на 10:05 кошт біткойна склаў 124 910,74 даляра за манету.

Як паведамляе агенцтва Reuters, 3 кастрычніка криптавалюта расла восьмую сесію запар. Рост падтрымалі паляпшэнне сітуацыі на амерыканскім фондавым рынку і прыток інвестыцый у біржавыя фонды, звязаныя з біткойнам.

Тым часам даляр ЗША аслабеў адносна асноўных валют, паказаўшы шматтыднёвыя страты. На валютныя рынкі паўплывала няпэўнасць, звязаная з магчымым шатдаўнам у ЗША, які затрымаў публікацыю ключавых эканамічных паказчыкаў, у тым ліку дадзеных па занятасці.