BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бюджэт Беластока павялічыцца на 255 мільёнаў злотых

255 мільёнаў злотых — гэта дадатковая сума, якая павялічыць бюджэт Беластока ў наступным годзе. Гэта вынік новага закона аб фінансаванні мясцовых органаў улады, згодна з якім частка падаткаў будзе ісці муніцыпалітэтам. Пакуль невядома, на што менавіта гарадскія ўлады маюць намер патраціць дадатковыя грошы. Сярод прыярытэтных інвестыцый: будаўніцтва аэрапорта, забаўляльна-спартыўнай залы і аквапарку.

Кшыштаф Трускаляскі

– Змена правілаў фінансавання мясцовых самакіраванняў – гэта не адзіная падтрымка, якую атрымаюць муніцыпалітэты, гэта таксама праграма развіцця мясцовых дарог і суфінансавання грамадскага транспарту, – кажа дэпутат Сейма Кшыштаф Трускаляскі. Падпісаны прэзідэнтам закон аб фінансаванні органаў мясцовага самакіравання павялічвае іх даходы за кошт большага адлічэння даходаў ад часткі падаткаў.